Працаўнікі Оршанскай спецыяльнай аўтобазы выйшлі на барацьбу з голаледам
Першыя на барацьбу з галаледам, які ў аўторак, 27 студзеня, прынёс цыклон «Леоні», выйшлі работнікі Аршанскай спецавтобазы.
Усю ноч працавалі чатыры пяскаразбрасвальнікі, якія апрацоўвалі праезную частку супрацьгалаледнымі матэрыяламі. З дапамогай пяскаразбрасвальнага абсталявання для КДМ апрацоўваліся і тратуары. Гэта дазволіла хутка ахапіць вялікую плошчу, асабліва на мастах і крутых спусках дарог. У начную змену таксама выйшлі рабочыя па комплекснай ўборцы тэрыторыі, якія ўручную пасыпалі тратуары пясчана-солевой масай. На расчышчэнні снегу былі заняты шэсць трактароў, пяць МАЗаў з адваламі, пяць пагрузчыкаў. Снег вывозілі трынаццаць грузавікоў.
Ноччу 28 студзеня нябесная канцылярыя зноў унесла свае карэктывы ў ўборчы працэс. Галалед на тратуарах укрыў снег. Неабходнасць у рэагентах часова адпала. У цяперашні час калектыў Аршанскай спецавтобазы працуе ў штатным рэжыме.
Людміла ЛЮДМІНА.
Фота аўтара.
Крыніца:orshanka