Працаўнікі Оршанскага ГРОЧС праводзяць вывучэнне стану ўчасткаў для галасавання

У пераддні важнай грамадска-палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – работнікі МНС Аршанскага раёна праводзяць вывучэнне стану участкаў для галасавання на адпаведнасць іх патрабаванням пажарнай бяспекі.

Інспектары сектара нагляду і прафілактыкі аддзела праводзяць пажарна-прафілактычную працу ў месцах размяшчэння выбарчых участкаў. Тут асноўны акцэнт робіцца на забеспячэнне пажарнай бяспекі на шляхах эвакуацыі, на веданні работнікамі плана дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, укамплектаванасці і працаздольнасці першасных сродкаў пажаратушэння, справнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі. На асаблівым кантролі размяшчэнне на інфармацыйных стэндах аб'екта нагляднай агітацыі на супрацьпажарную тэматыку, а таксама планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару. Разам з тым інспектары не ўпускаюць магчымасці давесці да работнікаў арганізацый правілы пажарнай бяспекі на аб'ектах.

У сваю чаргу работнікі сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела праводзяць заняткі з прадстаўнікамі сілавых структур, задзейнічанымі ў перыяд правядзення выбараў на выбарчых участках. Да аднаго з заняткаў далучыўся і журналіст «Аршанскай газеты». Ратавальнікі расказвалі міліцыянтам аб асаблівасцях арганізацыі эвакуацыйных мерапрыемстваў у месцах з масавым знаходжаннем людзей. Нагадвалі, як дзейнічаць у розных экстрэмальных сітуацыях, а таксама правялі заняткі па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння.

У ведамстве адзначылі, што да пачатку датэрміновага галасавання прадстаўнікі МНС наведаць усе выбарчыя ўчасткі рэгіёна і ацэняць іх гатоўнасць да важнай грамадска-палітычнай падзеі, а ў перыяд галасавання забяспечаць перыядычны кантроль і дзяжурства на месцах.

Віктар СОСНОЎСКІ.
Фота прадстаўлена Аршанскім ГРОЧС.

https://www.orshanka.by/?p=134673