Профсоюзы открыли прямую телефонную линию по вопросам оплаты труда педагогических работников

Прафсаюзы адкрылі прамую тэлефонную лінію па пытаннях аплаты працы педагагічных работнікаў

З 1 студзеня 2025 года ўступіла ў сілу Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 204, якая прадбачае павышэнне памераў надбавак педагогічным работнікам.

У сувязі з тым, што новаўвядзенні часта выклікаюць розныя пытанні, Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі адкрыў прамую тэлефонную лінію.

Задаць сваё пытанне і атрымаць кансультацыю спецыяліста можна па буднях з 10.00 да 13.00 па тэлефоне +375(17) 270-04-53.

– Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі сумесна з галіновым ведамствам пастаянна клапоціцца пра павышэнне ўзроўню заработнай платы ў галіне. На працягу апошніх пяці гадоў заработная плата паднімалася некалькі разоў. І не толькі дзякуючы павышэнню надбавак за працу ў сферы адукацыі і навукі, але і за кошт павышэння надбавкі па кантракце. Дзякуючы сумеснай працы прафсаюза і профільнага Міністэрства сярэдняя надбаўка па кантракце складае звыш 30%. А ў некаторых раёнах і ў горадзе Мінску дасягае 50%, – патлумачыла старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч.

Так, з 1 студзеня 2025 года прадугледжана павышэнне заработнай платы шляхам павелічэння надбавкі за працу: настаўнікам – на 39% ад акладу, выхавальнікам і памочнікам выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі – на 20% ад акладу, выкладчыкам, майстрам вытворчага навучання ўстаноў адукацыі – на 27% і прафесарска-выкладчыцкаму складу – на 15%. А таксама маючым ступень кандыдата навук – у памеры 35% ад акладу, дактарам навук – 55% ад акладу. Акрамя таго, павялічана надбаўка за працу ў галіне на 20% ад акладу педагогам сацыяльным і педагогам-псіхолагам.

– Таксама Міністэрства адукацыі і прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі ўдзяляюць асаблівую ўвагу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Таму прадугледжана павышэнне даплаты за асаблівыя ўмовы працы – у сярэднім на 10% ад базавай стаўкі за працу з такімі навучэнцамі, – адзначыла Таццяна Якубовіч. – Усе гэтыя меры накіраваны на павышэнне прэстыжу педагогічнай прафесіі і дзейнічаюць у рамках паслядоўнага павышэння памеру аплаты працы педагогічных работнікаў.

https://www.orshanka.by/?p=135111