При проведении специальных мероприятий могилевские и витебские таможенники в течение недели установили три факта нарушения порядка транспортировки фруктов

Падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў могілёўскія і віцебскія мытнікі на працягу тыдня ўстанавілі тры факты парушэння парадку транспарціроўкі фруктаў

Падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў магілёўскія і віцебскія мытнікі на працягу тыдня ўстанавілі тры факты парушэння парадку транспарціроўкі фруктаў. Рух у напрамку Расійскай Федэрацыі грузавікоў з грушамі спынены на беларуска-расійскім участку мяжы.

У агульнай складанасці ў іх знаходзілася каля 60 тон груш коштам больш за 450 тыс. беларускіх рублёў.

Ні адзін з вадзіцеляў не змог прад'явіць мытнікам неабходныя для транспарціроўкі дакументы. Адсутнічалі ў іх і сертыфікаты, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі.

У адносінах да беларускіх перавозчыкаў Віцебскай і Магілёўскай мытнямі распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з арт.13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь. Згодна з санкцыяй артыкула ім давядзецца выплаціць штраф у памеры да 50 % ад кошту прадукцыі.

Па матэрыялах Віцебскай мытні

vitebsk-region.gov.by