Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў Указ № 78 аб узнагароджанні ордэнам «Маты».

Як сказана на афіцыйным Інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдостоююцца работніцы розных сфер дзейнасці.

Сярод іх прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак, арганізацый будаўнічай галіны і энергетыкі, банкаўскай і сацыяльнай сфер, гандлю і сувязі, грамадскага харчавання, спажывецкай кааперацыі, органаў унутраных спраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадаркі.

Сярод узнагароджаных – жыхаркі Аршанскага раёна Вероніка Малахевіч, кантролер-касір крамы «Еўраопт» філіяла ТАА «Еўраторг» у г. Віцебску, якая зараз пражывае ў д. Юрцэва, і Альга Салаўёва з д. Сафіёўка, аператар машыннага даення МТФ «Девіно» філіяла «Цеплічны» віцебскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга».

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 146 жыхарак усіх абласцей і горада Мінска.

Крыніца: orshanka.by