Папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі аб'явіць 27 студзеня ў 11.00
Падлікам галасоў на ўчастку працэс падвядзення вынікаў не заканчваецца. Следам ідзе перадача інфармацыі ў вышэйстаячыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Першы этап – падлік бюлетэняў на ўчастках для галасавання, перадача інфармацыі ў раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах камісіі.
Другі этап – агульнене інфармацыі па раёне, горадзе, раёне ў горадзе і перадача яе ў абласныя і Мінскую гарадскую камісію.
Трэці этап — агульнене інфармацыі па абласцях і горадзе Мінску і перадача яе ў ЦВК Беларусі.
Чацвёрты этап — ўстанаўленне Цэнтральнай выбарчай камісіяй вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і інфармаванне насельніцтва.
Да слова, працэс перадачы і агульнення дадзеных часам займае больш часу, чым непасрэдна падлік на ўчастках для галасавання.
Папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ЦВК Беларусі агучыць 27 студзеня ў 11.00.