Падача фізічнымі асобамі падатковай дэкларацыі па падатку на даход

Інспекцыя МНС па Оршанскім раёне нагадвае фізічным асобам, якія атрымалі ў 2025 годзе даходы ад іншых фізічных асоб, даходы з-за мяжы і іншыя даходы, якія падлягаюць абкладанню падаткам на даходы, аб
неабходнасці прадстаўлення дэкларацыі па падатку на даходы з фізічных асоб не пазней 31 сакавіка 2026 года. Уплаціць падатак на даходы
неабходна будзе не пазней 1 чэрвеня 2026 года.

Абавязак прадставіць дэкларацыю па падатку на даходы адносіцца да фізічных асоб, якія атрымалі даходы ў выглядзе дывідэндаў, у рамках працоўных адносін, а таксама па грамадзянска-прававых дамовах, прадметам якіх з'яўляецца выкананне работ, аказанне паслуг, стварэнне, выкарыстанне
аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, адчужэнне маёмасных правоў на
павышэнні 220 000 беларускіх рублёў, фізічная асоба 000 беларускіх рублёў. За такія даходы, атрыманыя ў 2025 годзе ад крыніц у Рэспубліцы Беларусь у агульным памеры, які перавышае 220 000, будзе ўпаўняцца падатак на даходы па стаўцы 25% ад сумы перавышэння.

Удакладніць аб'екты абкладання падаткам можна на сайце Міністэрства па падатках і зборах у раздзеле «Фізічным асобам» укладка «Прадстаўленне
фізічнымі асобамі падатковай дэкларацыі па падатку на даходы» або ў Кантакт-цэнтры падатковых органаў па нумары тэлефона 189.

Прымаць падатковыя дэкларацыі (разлікі) па падатку на даходы з фізічных асоб будзе ажыццяўляцца ў працоўным рэжыме інспекцыі – аўторак,
серада, пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін, панядзелак з 8.00 да 19.00 без абедзеннага перапынку, чацвер з 8.00 да 20.00 гадзін без абедзеннага перапынку, таксама 21 і 28 сакавіка (гэта субота) прыём дэкларацый будзе
ажыццяўляцца з 9.00 да 13.00 гадзін.

Звяртаем увагу, што падатковая дэкларацыя можа быць прадстаўлена любым зручным для грамадзяніна спосабам:
1. ІМНС рэкамендуе прадстаўляць падатковую дэкларацыю ў электронным выглядзе з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў праз
асабісты кабінет плацельшчыка; доступ да яго можна атрымаць у выглядзе лагіна і пароля ТРЭМЯ спосабамі:
- у любым падатковым органе асабіста (пры сабе неабходна мець
пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
- праз партал Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі
Беларусь (www.nalog.gov.by) шляхам ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем
межбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ); - праз партал Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі
Беларусь (www.nalog.gov.by) шляхам ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем
нумароў мабільных аператараў.
2. у пісьмовай форме (асабіста) або праз давераную асобу (па даверанасці) у
любы падатковы орган незалежна ад месца пастаноўкі на ўлік;
3. па пошце (днём прадстаўлення дэкларацыі ў пісьмовай форме па пошце
з'яўляецца дата прыёму паштовага адпраўлення).

 

Сектар інфармацыйна-растлумачальнай
работы інспекцыі МНС па Оршанскім раёне