Прадпрымальнік Дзмітрый Чыжык дапамагае камунальшчыкам расчышчаць Оршу ад снегу
Прайшло ўжо тыдня, як Орша вядзе напружаную барацьбу з наступствамі моцных снегападаў. Работы на вуліцах горада па-ранейшаму шмат. Але ў гэтай няпростай сітуацыі асабліва яскрава праяўляецца згуртаванасць і неабыякавасць оршанцаў.
На дапамогу камунальным службам прыйшоў індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Чыжык. Адклаўшы ўсе бягучыя справы, ён з 9 студзеня асабіста ўдзельнічае ў расчышчэнні горада. Сёння яго можна ўбачыць за рулём пагрузчыка на вуліцы Энгельса. У працы яму дапамагаюць два грузавыя аўтамабілі МАЗ.
– Калі бачыш, з якім аб'ёмам снегу сутыкнуўся наш горад і як людзі стараюцца выбрацца з снегавых завалаў, сядзець склаўшы рукі проста немагчыма, – падзяліўся Дзмітрый Чыжык. – У мяне ёсць тэхніка, ёсць магчымасць дапамагчы, значыць, трэба гэта рабіць. Орша – наш агульны дом, і навядзенне ў ім парадку – справа ўсіх, хто тут жыве і працуе.
Такое ініцыятыва – яскравы прыклад сапраўднай грамадзянскай адказнасці. Замест таго, каб заставацца ўбаку, чалавек выкарыстоўвае свае рэсурсы для агульнай карысці. Падобныя ўчынкі не толькі паскараюць цяжкую працу па ўборцы, але і саграваюць, натхняючы іншых на ўзаемавыручку ў гэты снежны час.



Фота аўтара Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Крыніца orshanka