Праваслаўныя вернікі ў Оршы сустрэлі Раство Хрыста

7 студзеня праваслаўныя вернікі адзначылі адно з самых светлых і радасных святаў – Нараджэнне Хрыстова. Святочныя богаслужэнні ў храмах Оршы пачаліся напярэдадні ноччу.

Нараджэнню папярэднічаў 40-дзённы пост, які завяршыўся ў сочэльнік – 6 студзеня. Тым жа вечарам пачалося галоўнае богаслужэнне. Журналісты «Аршанкі» пабывалі на службе ў храме Нараджэння Хрыстова, для прыхаджан якога гэта яшчэ і проставы свята. Службу ўзначаліў настаяцель храма протаіерэй Вячаслаў Енухаў.

Сяргей СЛЕПЦОВ.
Відэа, фота аўтара.