Паглядзелі, колькі каштуе сабраць дзіця ў школу ў Оршы

Ужо сярэдзіна ліпеня, і да пачатку навучальнага года застаецца зусім мала часу. Купля канцылярскіх тавараў, новай формы і партфеля можа адчувальна ўдарыць па кішэні бацькоў школьнікаў, таму падрыхтоўку да школы лепш пачаць загадзя.

«Аршанка» разам з Аллай Баевай, яе дачкой-пяцікласніцай Алінай і сынам-семікласнікам Міхаілам адправіліся ў Дом гандлю і паглядзелі, колькі каштуе ў гэтым годзе сабраць дзіця ў школу.

– З школьных прыналежнасцяў звычайна купляем дзённікі, ручкі, сшыткі і абкладкі. Калі вучыліся ў пачатковых класах, гэты спіс папаўняўся наборамі алоўкаў, фламастараў, альбомамі. Безумоўна, важны і школьны касцюм, – удакладняе Алла Міхайлаўна.

Канцылярскі аддзел пестрыць яркімі колерамі. Пры выглядзе шырокага асартыменту блокнотаў, сшыткаў, лінейкаў разбягаюцца вочы. Прайшліся па радах з дзённікамі, партфелямі і сшыткамі. Кошт дзённікаў складае ад 2,60 да 2,80 руб., тонкіх сшыткаў – ад 0,64 руб. да 0,85 руб. (незалежна ад таго, клетка гэта ці лінейка), партфеляў – ад 61,05 руб. да 159,60 руб., паўагульныя сшыткі па 1,97 руб.

– У падрыхтоўцы да школы для мяне галоўнае – прыслухоўвацца да меркавання дзяцей, – працягвае Алла Баева. – Аліна і Міхаіл могуць самастойна выбраць тыя тавары, якімі ім будзе зручна і камфортна карыстацца.

Привлекает внимание стенд с разноцветными ручками и простыми карандашами. Узорчатые пеналы будто сами просятся в корзину. Цены на них колеблются от 4,33 руб. до 6,16 руб., на карандашы – от 1,14 руб. до 3,74 руб., ручки – от 1,12 до 4,49 руб. Итого родителям учащихся начальных классов на канцелярские принадлежности придется потратить от 74,82 до 142,0 руб., а на старшеклассников – от 50,13 до 80,14 руб. без учета стоимости рюкзаков.

Школьная форма продается на втором этаже универмага. Диапазон цен зависит от качества материала изделия, размера, фасона и производителя. Блузку на девочку можно приобрести за 35,12 – 137,29 руб., сарафан – за 46,27 – 123,69 руб., юбку – за 24,46 – 124,78 руб., брюки – за 59,21 – 128,12 руб. Жилетки на мальчика стоят от 42,98 до 139,52 руб., брюки – от 72,38 до 115,62 руб., рубашки – от 42,21 до 99,28 руб., пиджаки – от 43,45 до 202,42 руб. Итого покупка школьной формы на девочку обойдется примерно в 163,41 – 240,83 руб., а на мальчика – в 235,31 – 310,48 руб.

– Цяпер у крамах прадстаўлены велізарны выбар прадукцыі для школьнікаў, – заўважае мама двоіх дзяцей. – Учэбных прыналежнасцяў на любы густ і кашалёк дастаткова, таму я б рэкамендавала іншым бацькам не цягнуць з купляй канцылярскіх тавараў і формы да апошняга моманту, а пачынаць рыхтавацца загадзя.

Ангеліна ДОНЦОВА,
студэнтка 3 курса, факультэт журналістыкі БГУ.

www.orshanka.by