Памятайце правілы бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання!

З кожным годам колькасць электрычных прыбораў у нашым быце павялічваецца, і разам з гэтым расце рызыка ўзнікнення пажараў. Асабліва актуальнай становіцца праблема электрабяспекі ў святле распаўсюджвання мабільных прылад і іх зарадных блокаў.

Па статыстыцы, значная частка пажараў адбываецца з-за неспраўных або неправільна эксплуатуемых электрычных прыбораў. Але таксама сустракаюцца выпадкі перагрузкі электрасеткі, выкарыстання несэртыфікаваных або пашкоджаных зарадных прылад для мабільных гаджэтаў.

Каб знізіць рызыку ўзнікнення пажару, неабходна выконваць некалькі простых правілаў. Регулярна правярайце стан праводкі ў Вашым доме. Звяртайце ўвагу на наяўнасць пашкоджанняў ізаляцыі, іскраў і перагрэву. Набувайце толькі сертыфікаванае электраабсталяванне. Ухіляйцеся ад падключэння некалькіх прылад да адной разеткі. А галоўнае – не пакідайце без нагляду працуючыя электрапрыборы, асабліва ў начны час. Перад сыходам з дома адключайце ўсе непатрэбныя прылады ад сеткі. Самі не зараджайце гаджэты на мяккіх паверхнях, такіх як ложак або дыван, і не дазваляйце рабіць гэтага непаўналетнім.

З прыходам ацяпляльнага сезона таксама актуальная праблема пажарнай небяспекі электраабагравальнікаў. Памятайце, што электрычныя прыборы для ацяплення жылля павінны быць толькі заводскага вырабу, эксплуатавацца строга ў адпаведнасці з рэкамендацыямі інструкцый па эксплуатацыі, не дапускаецца выкарыстанне такіх прыбораў для сушы чаго-небудзь і пакіданне электраабагравальнікаў уключанымі без нагляду.

Шаноўныя грамадзяне, МНС нагадвае! Электрабяспека – гэта адказнасць за бяспечнае будучыню кожнага з нас!