Атрыманне сродкаў ЭЦП у г. Орша
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» (далей – НЦЭП) паведамляе аб адкрыцці запісу на атрыманне паслуг рэспубліканскага засведчальнага цэнтра па выпуску сертыфіката ЭЦП у перыяд з 16.09.2025 па 18.09.2025.
Адрас аказання паслуг:
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вул. Міра, 11, кв. 205 (будынак гасцініцы «Орша», 2 паверх, уваход з боку вул. Астраўскага).
Кантактны тэлефон для запісу:
(17) 311 30 00 (добав. 719)
пн–чц 9.00–18.00, пт 9.00–16.45 (перапынак 13.00–13.45)
Адрас электроннай пошты: record_rc@nces.by
Для атрымання зваротнай сувязі ў электронным паведамленні неабходна ўказаць:
ПІБ
УНП
Нумар рабочага тэлефона
Электронную пошту.
З інфармацыяй аб сертыфікатах ЭЦП і парадкам аказання паслуг рэспубліканскага засведчальнага цэнтра можна азнаёміцца на сайце НЦЭП – https://nces.by у раздзеле «ГосСУОК».