Почему оршанский хлеб «жирный»?

Чаму оршанскі хлеб «жырны»?

Жыхар Оршы Андрэй Козіч выклаў у сацыяльнай сетцы відэа з хлебам «Якасны» нарэзаны філіяла Оршанскага хлебазавода з прыпискай: «Вось такі «смачны» хлеб пячэ наш Оршанскі хлебазавод. Усё плавае ў тлушчы, ён па кансістэнцыі як клей. Дзе якасць?».

Свой ролік ён адправіў і ў рэдакцыю «Аршанскай газеты» з просьбай разабрацца ў гэтай сітуацыі. Андрэй пакінуў свой тэлефон. Мы патэлефанавалі яму, каб высветліць падрабязнасці. Аказваецца, гэты хлеб жонка Андрэя купіла ў краме 16 лістапада. Калі дома адкрылі целафановую ўпакоўку, каб дастаць кавалак хлеба, рукі адразу сталі тлушчавымі. І гэта для аршанца стала трыгерам для стварэння кантэнту, бо раней такога з яго любімым хлебам, які сям'я купляе пастаянна, не было. Закраліся сумневы наконт якасці прадукту.

Па словах Андрэя, ён спрабаваў высветліць гэта на самым прадпрыемстве, але не дазваніўся, таму звярнуўся ў «Аршанку». Мы прапанавалі маладым чалавеку адправіцца разам з намі на завод, сустрэцца з кіраўніцтвам і на месцы разабрацца ў сітуацыі. Аршанец згадзіўся. Не прайшло і гадзіны, як мы з Андрэем Козічам ужо былі у прахадной філіяла «Оршанскі хлебазавод», дзе нас сустракаў сам дырэктар Віктар Мішульскі.

Віктар Фёдаравіч запрасіў нас у хлебабулачны цэх, дзе выпякаецца той самы «кірпічык». Наглядна паказаў усе яго этапы вытворчасці. Звярнуў увагу на тое, што згодна тэхналагічнаму працэсу і рэцэптуры гэтага віду хлеба, цеста выкладваецца ў змазаные сланечнікавым алеем формы, а на прадпрыемстве строга выконваюцца ўсе рэжымы вытворчасці хлеба. І ў гэтым асабіста пераканаўся Андрэй, а таксама ў якасці выпускаемай прадукцыі.

Дырэктар хлебазавода Віктар Мішульскі паабяцаў правесці ўласнае расследаванне па гэтай сітуацыі. Ён таксама адзначыў, што за гэты год скаргаў па пытанні «тлушчавага» хлеба на прадпрыемства не паступала. Аднак, калі ў пакупнікоў узнікаюць якія-небудзь пытанні, звязаныя з якасцю тавараў, яны могуць асабіста звярнуцца да кіраўніка за тлумачэннямі.

Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.

www.orshanka.by