Планы выбарочных праверак на 2026 год
Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь сфарміраваў планы выбарачных праверак у абласцях і г.Мінску на першае паўгоддзе 2026 года.
У планы ўключаны праверачныя мерапрыемствы ўсіх кантралюючых і наглядных органаў рэспублікі.
Тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды Віцебскай вобласці на першае паўгоддзе 2026 года запланавана 31 выбарачная праверка.
Найбольшае колькасць праверак запланавана Віцебскай, Наваполацкай, Аршанскай гарадскімі і раённымі інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (далей – інспекцыя), Глыбокскай інспекцыяй – 3 праверкі кожнай інспекцыяй.
Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Лепельскай, Пастаўскай і Чашніцкай інспекцыямі запланавана па 2 праверкі.
Планы выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2026 года ў Віцебскай вобласці размешчаны на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь http://kgk.gov.by/ru/pvpvitebsk/.