Піротэхніка: свята ці небяспека?

Піротэхнічныя вырабы могуць стаць крыніцай весялосці і захаплення, але яны таксама ўяўляюць сабой патэнцыйную пагрозу для здароўя і жыцця, асабліва для маладога пакалення.

Па статыстыцы на першае студзеня 2025 года ў Віцебскай вобласці пацярпела тры чалавекі пры выкарыстанні піротэхнічных вырабаў. На жаль, сярод іх аказаўся і непаўналетні. І з кожным днём гэтыя лічбы працягваюць расці. Аршанскі раён не стаў выключэннем. Увечары трэцяга студзеня ў ўстанову аховы здароўя «Аршанская гарадская бальніца №1» паступіў дзіця, 2012 года нараджэння, з выбуховым раненнем пальцаў абедзвюх рук, якія ён атрымаў у выніку выбуху піротэхнічнага вырабу (петарды).

Для забеспячэння бяспекі неабходна выконваць асноўныя меры засцярогі. Набувайце піротэхніку толькі ў ліцэнзаваных прадаўцоў. Перад выкарыстаннем абавязкова азнаёмцеся з інструкцыяй. Пераканайцеся, што людзі знаходзяцца на бяспечнай адлегласці ад месца запуску вырабаў. Піротэхнічныя вырабы павінны запускацца толькі пад наглядам дарослых. Абмяркуйце з дзецьмі важнасць выканання правілаў бяспекі, патлумачыўшы, чаму нельга чапаць неразарваўшыяся вырабы, чаму забаронена выкарыстоўваць петарды.

Піротэхнічныя вырабы могуць дадаць яркіх колераў, але бяспека павінна заставацца прыярытэтам для кожнага чалавека. Памятайце, што выкананне простых правілаў засцярогі дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

Начальнік

Аршанскага гаррайаддзела па ЧС                                         А. О. Курятнікаў