Перадвіжная агiтбрыгада прывітала оршанцаў з Днём Перамогі
На Дзень Перамогі для оршанцаў прагучалі самыя цёплыя віншаванні ад агітбрыгады Бабініцкай сельскай бібліятэкі (кіраўнік Таццяна Баслерова).
З пранікнёнай тэатралізаванай пастаноўкай пра Вялікую Айчынную вайну агітбрыгада выступіла на плошчы ГДК “Орша”, вул. Анатолія Солянікава, мемарыяльным комплексе «За нашу Савецкую Радзіму!», у парку на «Кургане Бессмяротнасці». А яшчэ яна пабывае ў Андрэеўшчыне, каб стварыць атмасферу свята, заспяваць песні ваенных гадоў, расказаць вершы, станцаваць і парадаваць гараджан.
У мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Бабініцкага сельсавета Марина Матвеева і работнікі Оршанскага льнокомбіната.
Гледачы цёпла сустракалі артыстаў, падпявалі франтавыя песні.
Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтара.
orshanka.by