Настаўнікі Оршанскага рэгіёна пачалі новы навучальны год

Педагогі Аршанскага раёна на традыцыйнай жнівеньскай канферэнцыі падвялі вынікі сваёй працы за мінулы навучальны год і вызначылі прыярытэтныя задачы на новы.

У яе працы прыняла ўдзел намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева. У сваім выступленні яна засяродзіла ўвагу на тым, што педагог – гэта ключавая фігура ў фармаванні будучыні нашай краіны.

– Кіраўніцтвам раёна ўдзяляецца вялікая ўвага сферы адукацыі: ствараюцца камфортныя ўмовы для вучэбнага працэсу, пастаянна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў. Важна ўсё гэта захаваць і прымножыць, – сказала Анастасія Адамоўна.

Ужо 1 верасня 96 устаноў адукацыі распахнуць свае дзверы для больш чым 19 тысяч дзяцей. У першы клас у гэтым навучальным годзе пойдуць 1 148 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Анастасія Прокофьева павіншавала ўсіх з надыходзячым новым навучальным годам і ўручыла ўзнагароды рознага гатунку лепшым педагогам.

З падрабязным дакладам аб працы сістэмы адукацыі Аршаншчыны і аб падрыхтоўцы да навучальнага года выступіла начальнік упраўлення па адукацыі Таццяна Янкоўская. Яна таксама ўзнагародзіла пераможцаў конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі Аршанскага раёна ў розных намінацыях.

Па традыцыі на жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў ушанавалі маладых спецыялістаў. Іх у гэтым годзе прыбыло ў Аршанскі раён больш за пяцьдзясят.

Анастасія ТУРОК.

Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by