Патрыятычна і ярка ў Оршы прайшоў ваенны парад
Пасля ўрачыстага мітынгу каля Помніка воінам-асвободзіцелям горада на вуліцы Міра пачаўся ваенны парад з удзелам сілавых структур і святочнае шэсце прадпрыемстваў і арганізацый Оршанскага раёна, прысвечанае 80-й гадавіне Вялікай Перамогі. Камандаваў парадам ваенны камісар Оршанскага і Дубровенскага раёнаў палкоўнік Аляксандр Марчанка.
Адкрылі калону сцяганосцы, якую ўзначаліў начальнік радыолокацыйнай станцыі 2-га радыётэхнічнага цэнтра вайсковай часці 25 888 старшы лейтэнант Грыгорый Язенкаў з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.
Следам сцяганосцы неслі Сцяг Перамогі. Шэрагам прайшлі ваеннаслужачыя ўнутраных войск, супрацоўнікі Оршанскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, работнікі Оршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Военны парад змяніўся святочным шэсцем. Яго адкрылі група барабаншчыц узорнага харэаграфічнага калектыву «Веселушкі». Затым ішлі выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў навучальных устаноў Оршанскага раёна.
У шэсці прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, медыцынскія работнікі, спартсмены, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Оршаншчыны.
Работнікі шматлікіх прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна ішлі ў стылізаваных касцюмах ваеннага часу, сімвалізуючы салдат, партызан і падпольшчыкаў таго часу, медперсанал ваенных шпіталяў. Вялікай калонай шэсцілі чыгункачы. У гады вайны оршанскія чыгункачы абаранялі Радзіму, паказваючы прыклады мужнасці і гераізму.
Гучна пад рев мотораў выехалі на вуліцу Міра матацыклісты. Прадстаўнікі оршанскага мотаклуба «Бумеранг» правезлі праз усю краіну ад сцен Брэсцкай крэпасці да Оршы Сцяг Перамогі. Гэты сімвал бяспрыкладнага подзвігу савецкіх воінаў-асвободзіцеляў прасочыць далей да крайняй кропкі Расіі – Уладзівастока.
Завяршылася шэсце каля галоўнай сцэнічнай пляцоўкі на гарадской плошчы. Там пачаўся канцэрт і да позняга вечара пройдуць святочныя гулянні.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Відэа аўтара.
Фота Анастасіі ТУРОК, Сяргея СЛЕПЦОВА і Вадзіма КРАВЧЭНКІ.