Парлямэнтар Глеб Гуленкаў прывітаў ветэрана Оршы з Днём Перамогі
У пераддні 80-годдзя Перамогі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Гуленкаў павіншаваў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Анастасію Нікіцічну Кононаву з надыходзячым Днём Перамогі.
Ад чыстага сэрца парламентарый ўручыў памятны адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кветкі і падарунак. Анастасія Нікіцічна ў гады Вялікай Айчыннай вайны з 12 гадоў была сувязной у атрадзе імя К. Е. Варашылава брыгады імя К. С. Заслонава. Награждена ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені, мае мноства баявых медалёў, ветеран працы.
– Паважанне ветэранаў – гэта наш доўг перад імі за іх мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы Вам мы 80 гадоў жывем пад мірным небам, – падкрэсліў Глеб Леанідавіч. – Мы, вашы нашчадкі, удзячныя за гэта. І наша задача не толькі памятаць подзвігі, але і перадаваць гэтую памяць наступным пакаленням, рабіць усё магчымае, каб захаваць мір на зямлі.
Анастасія Нікіцічна падзякавала за аказаную ўвагу, пажадала ўсім моцнага здароўя, мірнага неба і добрай настрою.