Паралимпийцев будут готовить и в Орше

Паралімпійцаў будуць рыхтаваць і ў Оршы

У фізкультурна-спартыўным клубе «Орша» (ул. Перакопская, 58а) пачаў працу новы спартыўны зал, дзе ўсталявана абсталяванне для шоудауна.

Так называецца настольны тэніс для спартсменаў з парушэннямі зроку. Першымі, хто прыйшоў на семінар-трэнінг, каб пазнаёміцца з гульнёй і яе правіламі, сталі работнікі Аршанскага філіяла УП «Элект» АГ «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». Іх павіншавалі старшыня праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Канстанцін Ламчаноўскі, дырэктар ФСК «Орша» Сяргей Калесаў. Навучальны семінар для іх правялі галоўны трэнер зборнай Беларусі для цалкам незрячых Алег Кірыллаў, суддзя міжнароднай катэгорыі па шоудауну Уладзімір Лабоўкін, майстар-клас правялі прафесійныя спартсмены Уладзімір Літвінов (Віцебск) і Крысціна Кузміцкая (Брэст). Мерапрыемства прайшло ў рамках пілотнай ініцыятывы «Навучанне адаптыўным відам спорту людзей з інваліднасцю па зроку: Showdown», якую рэалізуе АГ «БелТІЗ» у партнёрстве з Паралімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы праграмы развіцця ААН (ПРААН) і ўрада Расійскай Федэрацыі.

Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтара.

www.orshanka.by