Адкрытае пасяджэнне райвыканкамітэта: вынікі ацяпляльнага сезона і падрыхтоўка да "Дожынкаў"
Сёння ў вялікай зале райвыканкама адбылося адкрытае пасяджэнне, на якім былі разгледжаны важныя пытанні, якія датычацца жыцця раёна. У пасяджэнні прыняў удзел першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер УП "Віцебскоблагаз" Коробкаў Андрэй Аляксандравіч.
Ітогі ацяпляльнага перыяду 2024-2025 года і падрыхтоўка да новага сезона. Адна з ключавых тэм абмеркавання сталі вынікі прайшоўшага ацяпляльнага сезона. Было адзначана, што, нягледзячы на складаныя пагодныя ўмовы, сістэма ЖКГ раёна справілася з пастаўленымі задачамі. Аварыйныя сітуацыі аператыўна ўстараняліся, а цеплазабеспячэнне жылых дамоў і сацыяльных аб'ектаў заставалася стабільным.
Аднак былі выяўлены і праблемныя моманты, такія як знос абсталявання і неабходнасць мадэрнізацыі катлоў. У сувязі з гэтым ужо пачата падрыхтоўка да восеньска-зімовага перыяду 2025-2026 года. Запланаваны рамонтныя работы, закупка паліва і праверка гатоўнасці камунальных службаў. Асобная ўвага будзе ўдзяляцца аб'ектам сацыяльнай сферы — школам, бальніцам і дзіцячым садкам.
Падрыхтоўка аг. Смольяны да раённага свята "Дажынкі". Другім важным пытаннем стала правядзенне раённага свята "Дажынкі", якое ў гэтым годзе пройдзе ў аграгарадку Смольяны.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання аграгарадка. Асобная ўвага была ўдзялена пытанням захавання гістарычна-культурных каштоўнасцяў і рамонту сацыяльных аб'ектаў.
Адкрытае пасяджэнне райвыканкама пацвердзіла, што раён актыўна рыхтуецца да будучых задач. Жыхары рэгіёна могуць быць упэўнены, што іх інтарэсы знаходзяцца пад пастаянным кантролем мясцовых уладаў.