Адпачынак на вадзе: як ператварыць рызыку ў бяспеку!

У 2025 годзе ў Рэспубліцы Беларусь на водных аб'ектах патанулі 77 чалавек, трое з іх дзеці. На Віцебскую вобласць прыпадае 33 % патанулых. На жаль, статыстыка перавышае паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года.

Кожны год назіраюцца адны і тыя ж памылкі: людзі ігнаруюць забароны, пераацэньваюць свае сілы. Але простая асцярожнасць можа выратаваць жыццё.

Для адпачынку на водоеме варта аддаць перавагу дазволеным месцам, дзе правераны глыбіня і дно, дзяжураць ратавальнікі. А вось ад спажывання спіртных напояў падчас адпачынку каля вадаёма варта адмовіцца. Не пакідайце дзяцей без нагляду. На жаль, для трагедыі з удзелам дзяцей дастаткова пары хвілін. Калі Вы аддаеце перавагу актыўнаму адпачынку на вадзе, напрыклад, рыбалцы – заўсёды выкарыстоўвайце ратавальны жилет.

Галоўная абарона перад небяспекай – асабістая адказнасць. Памятайце: вада не прабачае памылак!