Ад праса да халадзільніка: як зрабіць дом бяспечным!
Сучаснае жыццё немагчыма без электрапрыбораў. Аднак за камфортам хаваецца небяспека: па статыстыцы амаль 50 % пажараў адбываюцца па віне парушэнняў правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.
Любой прыбор можа стаць пагрозай, калі ён не справны. Неабходна рэгулярна аглядаць провады на прадмет пашкоджанняў. Звяртайце ўвагу на іскрыццё, пах гару або празмернае награванне. Не рамонтуйце тэхніку самастойна – давярайце толькі сертыфікаваным спецыялістам.
Разетка – не універсальны інструмент. Падключэнне некалькіх магутных прылад у адну разетку вядзе да перагрузкі і ўзгарання. Калі ў доме ёсць дзеці – усталюйце заглушкі на разеткі.
Тлумачце дзецям небяспеку выкарыстання электрапрыбораў з мокрымі рукамі або каля вады. Нагадвайце ім правілы карыстання любымі электрычнымі прыборамі.
Не пакідайце зарадныя прылады ўключанымі ў сетку без нагляду. Таксама варта выключаць з сеткі ўсе электрычныя прыборы.
Бяспека Вашага дома залежыць ад уважлівасці і дысцыпліны. Сачыце за правіламі, навучайце іх родных і блізкіх!