Остались считанные минуты до закрытия участков для голосования в Орше | фото

Засталіся лічаныя хвіліны да закрыцця участкаў для галасавання ў Оршы | фота

Засталіся лічаныя хвіліны да закрыцця участкаў для галасавання. Але, нягледзячы на ранішнюю і дзённую актыўнасць выбаршчыкаў, увечары оршанцы таксама прыходзяць прагаласаваць.

На участку для галасавання № 4 у сярэдняй школе № 17 г. Оршы вельмі светла і прасторна. Участковая камісія сустракае оршанцаў з усмешкай, хутка знаходзяць выбаршчыка па ўказаным адрасе рэгістрацыі, даюць бюлетэнь. Прагаласаваць усёй сям'ёй – ужо звыклая для вачэй журналістаў сітуацыя сёння. Па расказах бацькоў, дзеці чакаюць гэтага моманту, каб пайсці на ўчастак. Тата вярнуўся з працы – можна ісці да мамы, якая працуе ў участковай камісіі, каб разам прыняць удзел у галасаванні.

У д. Андрэевшчына Оршанскага раёна на участку № 63 галасуюць жыхары гэтай вёскі, а таксама Анібалева, Берестянава, Міцькаўшчына, Кудаева, Салаўёва, Прыдняпроўе і інш. Андрэевшчынскага сельсавета. Участак размяшчаецца ў сельскай бібліятэцы-клубе – філіяле № 34 Оршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Памяшканне невялікае, але ўтульнае, месцаў хапае ўсім. Увечары тут таксама назіралася актыўнасць. На выхадзе выбаршчыкі заглядаюць у буфет, дзе можна заадно купіць прадукты.

А на участку для галасавання № 25 у будынку Оршанскай гарадской арганізацыйнай структуры РГОО «ДОСААФ Рэспублікі Беларусь» асноўны паток быў днём. Да вечара тут ужо было не шматлюдна.

Па прыбыцці журналіста «Аршанкi» на участок № 32 у Оршанскім міжраённым аддзяленні Віцебскага філіяла гандлёвага РУП «Белсоюзпечаць» да вечара актыўнасць таксама была невялікай. Многія ўжо прагаласавалі, але, як запэўнілі на участку, выбаршчыкі працягваюць прыходзіць. І сапраўды, некалькі хвілін кампактнае памяшканне напоўнілася людзьмі. Па адрасах адзначаюць галасуючых, оршанцы робяць свой выбар, адпраўляюць бюлетэні ў скрыні для галасавання. Ёсць і ўпершыню галасуючыя. Старшыня участковай камісіі Віктар Мішульскі пад шчырыя апладысменты ўручвае падарункавае выданне «Сімвалы суверэннай Беларусі».

Як і на ўсіх астатніх участках, тут дзяжураць супрацоўнікі міліцыі і МЧС.

Участкі для галасавання сёння зачыняюцца ў 20.00. Далей будзе падлік галасоў. Журналісты «Аршанскай газеты» працягнуць асвятляць асноўны дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.

Таксама журналіст «Аршанкi» пабываў на участках для галасавання № 20, 21 і 22.

 

orshanka.by