Оршу посетил Чрезвычайный и Полномочный посол Индии

Оршу наведаў экстраардынарны і паўнамоцны пасоль Індыі

Сёння Аршанскі льнокамбінац наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Ашок Кумар.

Мэтай візіту было знаёмства з тэхналогіяй вытворчасці і асартыментам выпускаемай прадукцыі. На прадпрыемстве госця сустрэлі старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз і генеральны дырэктар льнокамбінаца Алег Буянаў.

Поўны цыкл вырабу льняной тканіны спадару паслу паказалі на фабрыцы № 2. Дырэктар фабрыкі Ларыса Саксонова падрабязна азнаёміла з ланцужком вытворчасці ва ўсіх цэхах і адказала на цікавыя пытанні. Тут выпускаюць тканіны з сярэднянумарных праж, якія выкарыстоўваюцца ў пасцельнай бялізне, абрусах, ручніках.

Сяргей СЛЕПЦОВ. Фота аўтара

www.orshanka.by