Оршу накрыл циклон Фрэнсис. Коммунальники вышли на борьбу со стихией

Оршу накрыў цыклон Фрэнсіс. Камунальнікі выйшлі на бой са стыхіяй

Сёння ноччу Оршу накрыў цыклон Фрэнсіс. Снег ідзе не спыняючыся. Сільны вецер наметае вялікія сніжныя заметы.

З вечара 8 студзеня камунальнікі і дарожнікі выйшлі на барацьбу са стыхіяй: расчышчалі дарогі, тратуары, пешаходныя зоны. Аднак, неперарыўны снег зноў усё засыпае.

Уборка снегу ў Оршы ідзе не толькі на цэнтральных вуліцах, але і ў дварах і на прылеглых тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый. Давайце падтрымаем тых, хто зараз знаходзіцца на перадавой барацьбы са снегам. Не чакай, пакуль ачысцяць за цябе, — пачні з сябе! Прыядноўвайцеся!

Нагадваем, што такая пагода захаваецца на працягу дня. Будзьце асцярожныя і ўважлівыя. Берэгіце сябе!

КУП «Оршанская спецавтобаза» прапануе жыхарам горада скарыстацца інвентаром (лопатамі) для ўборкі снегу на безвозмезднай аснове. Пры атрыманні інвентаря з жыхарамі будзе заключана захавальнае абавязацельства (пры сабе мець пашпарт). Інвентар можна атрымаць па адрасе: г. Орша, вуліца 2-я Шкловская, дом 2б (праходная 2-га ўчастка КУП «Оршанская спецавтобаза») кругласутачна. Справкі па тэлефонах: 8(0216) 50-83-24, 8(033) 612-21-02 

Фота Анастасіі ТУРОК, Людмілы МАРШАЛОВІЧ, Сергія СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by