Оршатеплосети снова «Лидер года-2025»

Оршатеплосети зноў «Лідар года‑2025»

У Мінску адбылася цырымонія ўручэння Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года». На ёй былі прадстаўлены дасягненні перапрацоўчай прамысловасці, аграрнага комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі і інш. 

 За паспяховую рэалізацыю праекта па стварэнні фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Дэльфін», мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў, распрацоўку і ўкараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў і высокі ўзровень аказання паслуг насельніцтву дзяржаўнае прадпрыемства «Оршатеплосети» ўзнагароджана Гран-пры міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года-2025» у намінацыі «Жыллёва-камунальная гаспадарка».

За прымяненне сучасных кіраванскіх падыходаў, прафесійную і сацыяльную кампетэнтнасць дырэктар прадпрыемства Пётр Гішкелюк узнагароджаны Гран-пры Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года-2025» у намінацыі «Персона».

ГП «Оршатеплосети» ўжо не ўпершыню прызнаецца пераможцам Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года» і заўсёды здзіўляе экспертаў сваімі нестандартнымі рашэннямі.

 У мінулым годзе, напрыклад, адкрыўся новы ФОК, які з першых дзён стаў карыстацца вялікай папулярнасцю сярод оршанцаў. На двух паверхах «Дэльфіна» размясціліся басейн, сауны, трэнажорны зал, кабінеты для касметычных працэдур і масажу, караоке-бар «Чебурашка». За восем месяцаў працы комплексу яго наведвальнікамі сталі больш за 25 тысяч чалавек.

Сардэчна віншуем калектыў ГП «Оршатеплосети» і кіраўніка Пятра Аляксандравіча Гішкелюка з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем новых дасягненняў!

teploseti

teploseti2

teploseti3

teploseti4

Фота прадстаўлена ГП «Оршатеплосети» Анастасія ТУРОК.

Крыніца orshanka