Оршанцы выступили на главных площадках страны

Аршанцы выступілі на галоўных пляцоўках краіны

У першыя майскія дні наша краіна адзначала адразу некалькі важных святаў: 80-годдзе Вялікай Перамогі і Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Артысты ўзоравай арт-студыі «Удохновение» сярэдняй школы № 20 імя І. А. Флёрава прынялі ўдзел у шэрагу рэспубліканскіх мерапрыемстваў. На працягу пяці дзён хлопцы выступілі на некалькіх канцэртных пляцоўках і прадставілі Аршанскі рэгіён на самым высокім узроўні.

9 Мая на галоўнай пляцоўцы ў Дворцы спорту адбыўся вялікі гала-канцэрт «Вялікая Перамога», дзе арт-студыя «Удохновение» разам з вядучымі артыстамі краіны выканала песню «Дзень Перамогі» і кампазіцыю «80 гадоў без вайны».

На наступны дзень хлопцы прынялі ўдзел адразу ў некалькіх маштабных праектах. У ТЦ «Першы» пры падтрымцы Беларускага саюза жанчын і журналістаў вядучых дзяржаўных СМІ адбылося адкрыццё выставы «Жанчына. Вайна. Перамога». Артысты студыі прадставілі свой новы праект «Песні Перамогі», чым выклікалі непадробны інтарэс і захапленне гледачоў і ветэранаў вайны.

А ў ТЦ «Сталіца» пры падтрымцы «Минскконцерт» прайшла акцыя «Мы памятаем, мы ганарымся», дзе хлопцы выканалі некалькі сваіх кампазіцый, а таксама прадставілі сумесныя нумары з спеваком Маладзёжнага тэатра эстрады Шырам.

11 мая артысты арт-студыі «Удохновение» былі ўдастоены гонару выступіць перад Урадам краіны і шматлікімі гасцямі на плошчы Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як пераможцы рэспубліканскага этапу агляду-конкурсу «Сэрцам адданыя роднай зямлі».

Гардуемся аршанцамі! Жадаем поспехаў і новых яркіх перамог!

Альга ТИХОНОВА.
Фота з архіва калектыву.

www.orshanka.by