Оршанцы в числе победителей республиканского смотра-конкурса «АРТ-вакацыі»

Аршаўцы сярод пераможцаў рэспубліканскага аглядна-канкурсу «АРТ-вакацыі»

Рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі «АРТ-вакацыі» ўжо больш за дваццаць гадоў служыць платформай для рэалізацыі талентаў моладзі Беларусі.

У гэтым годзе ён праходзіў пад дэвізам «Ствараем будучыню, шануючы мінулае: Перамога! Натхненне! Жыццё!», прыурочаным да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У рэспубліканскім этапе прыняло ўдзел 160 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі краіны. Фінал і гала-канцэрт рэспубліканскага фестывалю адбыліся ў Гомелі, дзе выступілі і навучэнцы Аршанскага механіка-эканамічнага каледжа. Навучэнка першага курса Анастасія Лапіцкая атрымала дыплом II ступені ў намінацыі «Інструментальны жанр, выканаўца інструментальных твораў» (кіраўнік Уладзімір Ермілаў). А творчы калектыў каледжа «X-man» (кіраўнік Таццяна Мурашко) быў удастоены дыплома I ступені ў намінацыі «Тэатральны жанр. Калектыў сучаснага арыгінальнага жанру». Яны прадставілі нумар «Палёт у космас», які нікога не пакінуў абыякавым у зале. Віншуем пераможцаў рэспубліканскага конкурсу!

Т. СОЛТАНОВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце УА «ОГМЭК».
Фота Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.