Аршанцы далучыліся да акцыі па стварэнні народнага помніка «Жывая памяць удзячных пакаленняў»
Сёння на чыгункавым вакзале станцыі Орша-Цэнтральная ўсталявана калба для збору манет на адкрыццё трэцяга народнага помніка «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Як расказалі журналісту «Аршанскай газеты» ўдзельнікі акцыі, праект, рэалізуемы па ініцыятыве мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, стартаваў у мінулым годзе і праходзіць на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
Акцыя «Жывая памяць удзячных пакаленняў» па збору манет – гэта магчымасць для кожнага грамадзяніна праз перадачу манеты сімвалічна выказаць сваю ўдзячнасць пакаленню продкаў-пераможцаў і паўдзельнічаць у стварэнні трэцяга агульнароднага помніка. Яго плануюць усталяваць на Паклоннай гары ў Маскве ў 2025 годзе да юбілею Вялікай Перамогі і ў памяць аб героях Айчыны ўсіх часоў. Такі помнік ужо ўсталяваны ў Мінску ў 2022 годзе і ў Брэсцкай крэпасці ў 2024 годзе.
4 сакавіка 2025 г. да праекта далучылася дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка». Калбы па збору манет будуць усталяваны ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных чыгункавых вузлах Беларусі.
На чыгункавым вакзале ў Оршы ў акцыі прынялі ўдзел старшыня Оршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская, памочнік начальніка УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Сяргей Шуроў, кіраўнікі і калектывы прадпрыемстваў Оршанскага чыгункавага вузла. Яны апусцілі першыя манеты ад імя ўдзячных оршанцаў у аснову новага помніка.
Манеты і папяровыя купюры, якія знаходзяцца ў абароце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі, пойдуць на фінансаванне стварэння помніка. Савецкія і іншыя манеты патрапяць у сплаў помніка.
Прымаць удзел у акцыі могуць усе жадаючыя. У Оршы калба будзе знаходзіцца да 31 сакавіка 2025 г. каля білетных касаў чыгункавага вакзала.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.