Аршаўцы прынялі ўдзел у спартыўным забеге «Эко-Трэйл»
Сёння аматары спорту, бегу і здаровага ладу жыцця прынялі ўдзел у забегу «Эко-Трэйл», які праходзіў у Мінскім раёне, д. Волкавічы.
Больш за 180 удзельнікаў рознага ўзросту пераадолелі дыстанцыю, выбраўшы адну з прапанаваных трас: Т-6 (6,6 км), Т-2 (2 км) і Т-20 (19,7 км). Удзельнікі дэманстравалі вытрымку і волю да перамогі.
У асноўным траса забегу праходзіла па грунтовых і лясных дарогах.
Аршанскі раён на дыстанцыі Т-20 (19,7 км) прадстаўлялі першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац, дырэктар Аршанскага філіяла УП «Віцебскае аддзяленне БелТПП» Ігар Косоўскі, урач-анестэзілог-рэаніматолаг УЗ «ОЦП» гарадскі радзільны дом Марыя Матвеева, галоўны спецыяліст Управлення развіцця экосістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Аляксандр Нікалаеў.
Прадстаўнікі Оршы яшчэ раз пацвердзілі высокі ўзровень спартыўнай актыўнасці, прыняўшы ўдзел у забегу. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі.