Аршанцы ўзялі ўдзел у «Мінскім трыатлоне»
2 тысячы 100 удзельнікаў сабраў міжнародны турнір «Мінскі трыятлон», які ўжо стаў адной з візітных картак спартыўнай Беларусі. Каб разлічваць на ўзнагароды, спартсменам неабходна ідэальна праходзіць усе віды: плаванне, язду на веласіпедзе і бег.
Арганізатары спаборніцтва прапанавалі некалькі дыстанцый: СПРЫНТ (плаванне - 500 м, велагонка - 25 км, бег - 5 км), АЛІМПІК (плаванне - 1000 м, велагонка - 40 км, бег - 10,5 км), ПАЛОВІНКА (плаванне - 1900 м, велагонка - 90 км, бег - 21 км), эстафеты і інш.
З года ў год пашыраецца не толькі колькасць удзельнікаў, але і геаграфія атлетаў. У гэты раз у Мінск прыехалі прадстаўнікі 10 краін. Аршанскі рэгіён прадстаўлялі першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац, дырэктар Аршанскага філіяла УП «Віцебскае аддзяленне БелТПП» Ігар Косоўскі, кіраўнік дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Добрыкі» (Орша) Лілія Дземчанка.
Аршанцы паказалі выдатныя вынікі і прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.
Мінскі трыятлон стаў не толькі спартыўнай падзеяй, але і святам здароўя і актыўнага ладу жыцця. Удзельнікі атрымалі магчымасць не толькі праверыць свае сілы, але і атрымаць асалоду ад атмасферы адзінства і падтрымкі. Сімвалічна, што спартыўнае мерапрыемства прайшло ў Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.
https://ctv.by/news/obshestvo/mezhdunarodnyj-minskij-triatlon-sobral-bolee-2-tys-uchastnikov#bounce