Аршанцы прынялі ўдзел у ХХII Асамблеі дзелавых кругаў у Мінску
У ім прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў бізнесу Беларусі, а таксама кіраўнікі вышэйшага звяна ўлады, парламентарый, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі рэгіянальных і галіновых саюзаў (асацыяцый), прадстаўнікі банкаў, прадпрымальніцкіх структур Беларусі і Расіі, а таксама навукоўцы, навуковыя ўстановы, паслы, замежныя госці, прадстаўнікі СМІ.
У склад дэлегацыі Аршанскага раёна ўвайшлі спецыяліст Аршанскага рэгіянальнага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці Марина Безлюдова, дырэктар цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «АЛРИіКо» Рима Епур і галоўны спецыяліст сектара рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання ўпраўлення эканомікі Аршанскага райвыканкама Ірына Петраченка.
У рамках асамблеі прайшла панэльная дыскусія «Інвестыцыі. Іннавацыі. Тэхналогіі». Таксама для ўдзельнікаў выступілі кіраўнікі рэгіянальных і галіновых саюзаў па актуальных пытаннях і прыярытэтных напрамках развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёнах, спікеры з Беларусі і Расіі. Акрамя гэтага, на мерапрыемстве былі прадэманстраваны вымярэнні 20-га індэкса дзелавога аптымізму аб стане дзелавога клімата.
Падчас асамблеі прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 17-га Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (район) і вобласць для бізнесу Беларусі – 2024» і прадстаўнікоў рэспубліканскіх, рэгіянальных ТБ і СМІ, якія асвятлялі тэмы аб прадпрымальніцтве. «Аршанская газета» адзначана дыпломам Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва ў намінацыі «Лепшае асвятленне тэмы прадпрымальніцтва ў рэгіянальных СМІ».
Вадзім КРАВЧЭНКА.
Фота аўтара.