Аршанцы актыўна працавалі на рэспубліканскім субботніку
Аршанцы далучыліся да рэспубліканскага суботніка, які прайшоў па ўсёй краіне. У Аршанскім раёне былі вызначаны два аб'екты добраўпарадкавання – д. Дуброўка і г. п. Копыс, дзе працавалі работнікі падраздзяленняў райвыканкама, дэпутаты райсавета, прадстаўнікі прадпрыемстваў, маладзёжны актыў.
Вёска Дуброўка Зубрэвіцкага сельсавета Аршанскага раёна даўно патрабавала да сябе ўвагі. Сёння тут высадзіўся працоўны дэсант пад кіраўніцтвам старшыні раёна Ігара Мороза. Актыўна ўбіралі прызнаныя аварыйнымі дрэвы, зараснікі кустоў, згнілыя і паваленыя агароджы.
У Копысі фарбавалі агароджы на асноўных праездах, малыя архітэктурныя формы, мемарыяльныя пліты на брацкай магіле ў парку Герояў, ачышчалі ад парослі кустоў тэрыторыю Пятроўскага вала.
Работнікі прадпрыемстваў сёння працавалі на сваіх асноўных месцах. Пасля выхадных прагназуецца пацяпленне і на працягу тыдня ў Аршы пройдуць масавыя работы па ўборцы ў горадзе. Далучайцеся!
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара