Оршанцаў узнагародзілі юбілеемнымі медалямі ў гонар 80‑годдзя Перамогі
Старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз уручыў аршанцам юбілейныя медалі ў гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
За вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і захаванне памяці пра подзвігі і ахвяры вайны медалём «80 гадоў Перамогі» ўзнагароджаны:
Галіна Козлава – старшыня Аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»,
Інна Крачэк – намеснік галоўнага ўрача па ідэалагічнай рабоце ўстановы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка»,
Жанна Радэвіч – загадчык дзяржаўнай установы «Аршанскі раённы вучэбна-метадычны кабінет», старшыня Аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»,
Зінаіда Хайчанка – старшыня Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў,
Пётр Гішкелюк – дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Аршатепласеткі»,
Генадзій Дроздаў – намеснік загадчыка паліклінікі №3 установы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка», член Маладзёжнай Рады пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Віктар Мішульскі – дырэктар філіяла «Аршанскі хлебазавод» адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскхлебпрам»,
Віталій Оселедзец – дырэктар філіяла «Оршаводаканал» унітарнага прадпрыемства «Віцебскоблводаканал»,
Леанід Хмылоў – дырэктар філіяла № 7 «Аршастройматэрыялы» адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі цэментны завод».