Оршанскаму ваенна‑патрыятычнаму клубу «Зубр» споўніўся адзін год
У сярэдняй школе № 9 г. Оршы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню адукацыі ваенна-патрыятычнага клуба «Зубр». Яму споўніўся адзін год. Клуб быў створаны пры падтрымцы УВД Оршанскага райвыканкама і ў цесным супрацоўніцтве з атрадам міліцыі асаблівага прызначэння УВД Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Выхаванцы ВПК «Зубр» актыўна займаюцца даследчай дзейнасцю, знаёмяцца з подзвігамі супрацоўнікаў міліцыі, загінулых пры выкананні службовых абавязкаў, наведваюць музеі і памятныя гістарычныя месцы, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні воінскіх помнікаў. Школьнікі прынялі ўдзел у міжведамаснай навукова-практычнай канферэнцыі на тэму «Арганізацыя ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі». Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі наведваюць Бараньскую арганізацыю «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Спіс мерапрыемстваў на гэтым не абмяжоўваецца.
Парадаваць удзельнікаў клуба і яго кіраўнікоў прыйшлі ганаровыя госці. Сярод іх намеснік старшыні Оршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Оршанскага райвыканкама Аксана Булавко, выконваючы абавязкі намесніка камандзіра ОМОН УВД Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню Аляксандр Курган, намеснік начальніка Оршанскага РУВД па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню Андрэй Косенка і старшы інспектар па камплектаванню ОМОН УВД Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Наталля Іванова.
З сцэны гучалі словы падзякі не толькі ў адрас хлопцаў, якія сваёй працай даказваюць, што яны годныя пераемнікі і працягвальнікі традыцый органаў унутраных спраў, але і іх кіраўнікоў. – Першы год у любых пачынаннях заўсёды самы складаны. Ён правярае на мужнасць і вытрымку. І сёння мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэты экзамен вы прайшлі паспяхова. Працягвайце несці ганаровае званне выхаванца ваенна-патрыятычнага клуба «Зубр». Вы наша надзея і апора, – падкрэсліла Анастасія Адамоўна.
Прыемным сюрпрызам для вучняў стаў вельмі карысны падарунак. Аляксандр Курган пад гучныя апладысменты ўручыў выхаванцам клуба пнеўматычную вінтоўку. Таксама ад Оршанскага РУВД дырэктару школы Валянціне Поляковай перадали падарковы сертыфікат.
Для гасцей кіраўніцтва школы таксама падрыхтавала падарункі. Цёплым успамінам аб сустрэчы цяпер будуць прянікі ручной работы з выявай лагатыпа клуба.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць былога начальніка Оршанскага РУВД Барвянкова Сяргея Канстанцінавіча, які стаяў у вытокаў стварэння ВПК «Зубр».
Самым урачыстым момантам мерапрыемства стала цырымонія ўступлення ў рады клуба новых выхаванцаў. Па традыцыі яны прамовілі клятву, а Андрэй Косенка ўручыў пасведчанні членаў ваенна-патрыятычнага клуба «Зубр».
Для прысутных на мерапрыемстве свае творчыя нумары дарылі вучні і настаўнікі школы, а таксама артысты гарадскога Дворца культуры «Орша».
Гісторыя ваенна-патрыятычнага клуба «Зубр» працягваецца, а гэта значыць, што ў яго выхаванцаў наперадзе яшчэ шмат цікавых, захапляльных і карысных мерапрыемстваў.
Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.