«Орша́нскі забег-2025» сабраў сотні аматараў бегу
З добрым настроем выйшлі на старты рэспубліканскага фестывалю бегу «Оршанскі забег-2025» удзельнікі з розных гарадоў Беларусі, а таксама госці нашай краіны. На кантрольных дыстанцыях стартавалі 319 аматараў бегу, з якіх толькі троім не ўдалося фінішаваць.
Маршрут забегу традыцыйна пралягаў па вуліцах горада ад плошчы калегіума езуітаў. З забеспячэннем бяспекі на дарогах узорна справіліся супрацоўнікі аддзела ГАІ Оршанскага РУВД. На ўсёй дыстанцыі і фінішы працавалі суддзі спаборніцтваў і валанцёры.
Першыя дыстанцыю да цэнтральнай плошчы і назад прабеглі ўдзельнікі сямейнага старта. Як паведамілі журналісту «Аршанскай газеты» ў аддзеле спорту і турызму Оршанскага райвыканкама, у гэтым забегу прынялі ўдзел каля 300 дзяцей з бацькамі. Пераможцы тут не вызначаліся, усе юныя бегуны атрымалі памятную медаль.
Такую ж дыстанцыю беглі і дзеці 7-10 гадоў. Лепшы вынік паказалі: Яраслаў Лотэнкаў, Кірыл Піваровіч і яго брат Максім Піваровіч. Сярод дзяўчынак: Юлія Батян, Елізавета Савіцкая і Кароліна Канюшко.
Два кіламетры беглі дзеці 11-14 гадоў. Хутчэй за ўсіх з гэтай дыстанцыяй справіліся Іван Шпак, Мітра Малец, Даніл Тарасенка, а сярод дзяўчынак – Кароліна Ясявічус, Карына Ясявічус і Карына Новікава. Награжданне праводзілі па ўзроставых групах. Памятныя медалі і сертыфікаты пераможцам ўручыла начальнік аддзела спорту і турызму Оршанскага райвыканкама Снежана Брюзгіна.
У 11.00 далі агульны старт на дыстанцыях 7 і 21 км, якія расцягнуліся ад льнокамбінада да «Оршаагромаша». Пераможцаў таксама наградзілі ў некалькіх ўзроставых групах. У абсалютным заліку на 7 км з часам 23 мін. 35 сек. першым фінішаваў Тімур Джуманіязав, 2-е месца заняў Тимофей Шуляк (уступіў усяго толькі 2 секунды), 3-е – Андрэй Старычэнка (адставанне ад пераможцы — 10 сек.). Лідары сярод жанчын: Аксана Столярова (26:29), 2-е месца – Елізавета Андреева, 3-е – Марыя Тітэнкова.
У Оршанскім паўмарафоне гэтага года перамогу ў абсалютным заліку святкаваў мінчанін Дзмітрый Мартынов (ст. №26) з вынікам 1 ч. 14 мін. 27 сек. пры сярэднім тэмпе 3:32/км. Дзмітрый працуе менеджарам у сферы IT і некалькі гадоў актыўна займаецца бегам. Гэта яго другое ўдзел у Оршанскім забегу і вельмі ўдалы. З адрывам крыху больш за 8 хвілін пасля яго фінішаваў Расім Агамалыеў (№28), трэцяе месца заняў Еўгеній Лук'янаў.
Сярод жанчын у Оршанскім паўмарафоне-2025 1-е месца заняла Надзея Шосткава (вынік 1:32:37, сярэдні тэмп 4:24/км), 2-е – Алеся Лойка, 3-е – Альга Лысюк.
Пераможцы і прызёры атрымалі арыгінальныя медалі і грашовыя сертыфікаты.
Журналіст «Аршанкі» даведаўся цікаву статыстыку забегу гэтага года. У «Оршанскім паўмарафоне-2025» на дыстанцыі 21 км удзельнікі сумарна прабеглі 1281 км. На дыстанцыі 7 км агульны шлях усіх бегуноў склаў 875 км. У дзіцячым забегу на 2 км юныя атлеты пераадолелі сумарна 122 км, а ўдзельнікі забегу на 1 км – сумарна 69 км. Самаму ўзростнаму фінішэру – 83 гады, гэта Аляксандр Баркоў з г. Салігорска!
Да сустрэчы на наступным забегу ў Оршы!
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.