Оршанскі раён з дзелавым візітам наведывала дэлегацыя з Кітайскай Народнай Рэспублікі

Дэлегацыя з Кітая на чале з Юй Хао, генеральным дырэктарам кампаніі «Міжнароднае транспартнае агенцтва  Бэйцзін Шыцзі Тунда», прыехала з мэтай арганізацыі на пастаяннай аснове грузавых авіяперавозак Кітай-Арша-Кітай.

Госці азнаёміліся з умовамі працы ў Аршанскім раёне і АЭЗ «Брэмiно-Арша».

Будзем спадзявацца на цеснае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.