Аршанскія школьнікі завялі білет у фінал конкурсу «100 ідэй для Беларусі»
У Віцебскім філіяле Міжнароднага універсітэта МІТСО прайшоў абласны этап рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі». Маладыя розумы з усёй вобласці, у тым ліку і Аршанскага рэгіёна, прадэманстравалі свае смелыя распрацоўкі ў самых розных напрамках – ад энергетыкі і аховы здароўя да інфармацыйных тэхналогій і экалогіі.
Наш рэгіён быў прадстаўлены дзевяццю праектамі. Свае ідэі абаранялі вучні сярэдніх школ № 2, 8, 9, гімназій № 1 і 2, а таксама Аршанскага каледжа ВГУ імя П.М. Машэрава і механіка-эканамічнага каледжа. Мерапрыемства пачалося з выставы-прэзентацыі, дзе кожны мог не толькі ўбачыць праекты, але і паспрабаваць некаторыя з іх на практыцы. Затым для аўтараў настаў самы адказны момант – абарона перад экспертнай камісіяй, якой належала няпростая задача – выбраць лепшыя з мноства унікальных ідэй.
Па рашэнні журы дыплом пераможцы і пуцёўку ў фінал рэспубліканскага конкурсу, які пройдзе ў Мінску, заваявала праект «Растворы-дэпанатары асфальту». Яго аўтары – вучні сярэдняй школы № 8 г. Оршы Еўгенія Алісеева, Дзмітрый Ермалаеў і Аляксей Яскевіч (кіраўнік Руслан Ермалаеў) – прадставяць Аршаншчыну на вышэйшым узроўні.
Адмысловага прыза ўдостоюўся і праект «Фермер на дзень» вучняў СШ № 9 Анастасіі Калінінай і Марыі Дорохавай.
Сардэчна віншуем таленавітых школьнікаў з годным прадстаўленнем рэгіёна і жадаем камандзе з СШ № 8 поспехаў і перамогі ў фінале! Іх інавацыйныя ідэі – гэта рэальны ўклад у будучыню не толькі Оршы, але і ўсёй краіны.




Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота з архіва Аршанскага РК АА «БРСМ».
Крыніца orshanka