Аршанскія шахматысты — ЗАЛАТЫЯ чэмпіёны міжнароднага ўзроўню!

Старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз павіншаваў каманду гімназіі № 2 па шахматах з перамогай на Міжнародным фестывалі школьнага спорту сярод краін СНД.

Соревнования проходили в Москве с участием школьников из Беларуси, России, Казахстана, Узбекистана и Кыргызстана. У рамках фестывалю праводзіўся шахматны турнір. Беларусь на ім прадстаўляла каманда гімназіі № 2 г. Аршы як пераможца рэспубліканскай спартакіяды школьнага спорту па шахматах. За каманду гулялі Макар Науменко, Захар Шуляк, Поліна Дубоўская і Алеся Вевель. Хлопцы выступалі пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка аддзялення шахмат Аршанскай дзяржаўнай СДЮШОР № 2 Нікалая Жука.

Шахматныя баталіі прайшлі двума асобнымі турнірамі сярод хлопчыкаў і дзяўчынак у асабістым і камандным заліку з кантролем часу 10 хвілін плюс 5 секунд на ход.

Першае месца ў асабістым заліку сярод юнакоў заняў дастаткова вопытны для свайго ўзросту шахматыст Макар Науменко. Ён быў фаварытам турніру з самым высокім рэйтынгам ФІДЭ сярод удзельнікаў (каля 2 000 балаў) і ў 13 турах саступіў толькі ў адной партыі равесніку з Расіі Максиму Ніконаву. Пры гэтым, як расказаў Макар журналісту «Аршанскай газеты», самай складанай у спартыўным супрацьстаянні была сустрэча з партнёрам па камандзе Захарам Шуляком у 9-м туры. Гэта была адзіная партыя, у якой Захар прайграў і заняў другое месца на турніры па дадатковых паказчыках. Хлопцы з'яўляюцца кандыдатамі ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь па шахматах.

Сярод дзяўчат Алеся Вевель заняла трэцяе месца, а Поліна Дубоўская – чацвёртае. У камандным заліку пераможца вызначаўся па суме балаў усіх удзельнікаў.

Сёння кіраўнік раёна Ігар Мароз уручыў юным шахматыстам і іх трэнеру падзякі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта. Ігар Аляксандравіч пажадаў хлопцам новых яркіх перамог, цікавых партый і поспехаў у вучобе.

Начальнік аддзела спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Снежана Брюзіна уручыла хлопцам абанементы на масавыя катанні на каньках у Ледавай арэне, а дырэктар гімназіі Ларыса Сініцына – памятныя сувеніры ад установы адукацыі.

Сяргей СЛЕПЦОВ.

www.orshanka.by