Аршанскія прадпрыемствы сярод лаўрэатаў прэміі Віцебскага аблісполкама за дасягненні ў галіне якасці за 2024 год
У Віцебскім абласным выканаўчым камітэце прынята рашэнне «Аб прысуджэнні прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці за 2024 год».
Сярод арганізацый Віцебскай вобласці, якія вырабляюць непрадовольчыя тавары, лаўрэатам гэтай прэстыжнай прэміі сталі Аршанскі льнокамбінат і Аршанскі інструментальны завод. Сярод арганізацый, якія аказваюць паслугі, – камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Оршатепласеткі».
Прэмія Віцебскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці прысуджаецца штогод на конкурснай аснове за дасягненні высокіх вынікаў у забеспячэнні якасці вырабляемай прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг.
Сардэчна віншуем пераможцаў!
Людміла МАРШАЛОВІЧ.