Оршацкія камунальнікі выйшлі на вясновую уборку
Веснавое сонца растапіла снег. І перад работнікамі Оршанскай спецавтобазы паўстала задача ў першую чаргу прывесці ў парадак тратуары вуліц і газоны.
Сёння аранжавыя спецоўкі камунальнікаў бачныя паўсюль. Напрыклад, брыгада майстра санітарнага ўтрымання Святланы Манькоўскай з 15 чалавек працуе на вул. Уладзіміра Леніна. За два дні, 16 і 17 сакавіка, прайшліся з метламі і шуфелямі ад вуліцы Мінскай да РЦК «Перамога». У ліку інвентару ломікі і скрабкі, бо астаткі супрацьгалалёдных рэагентаў утрамбаваліся пад тоўстым слоем наледзі, і так проста іх не возьмеш.
Благоўладкаванне вуліц пасля зімы ўключае таксама ўборку забруджванняў каля бардзюраў з боку праезнай часткі. Праводзіцца праверка стану пакрыццяў тратуараў і водастокаў, усуваюцца пашкоджанні і заторы.
Штодня на ўборцы тратуараў задзейнічана ў сярэднім 45 чалавек.
Людміла ЛЮДМІНА.
Фота аўтара.
Крыніца:orshanka