Оршанская спецыяльная аўтобаза прыбірае смецце ў прыватным сектары горада
Скончыліся навагоднія святы. І, як вынік, назапасілася вялікая колькасць смецця не толькі на кантэйнерных пляцоўках каля шматпавярховых дамоў, але і ў прыватным сектары.
Як мы раней інфармавалі нашых чытачоў і падпісчыкаў, уборка цвёрдых камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў у прыватным сектары з 1 і 2 студзеня была перанесена на 8 і 9 студзеня адпаведна. І ўжо сёння работнікі Аршанскай спецавтобазы працуюць у ўзмоцненым рэжыме і праводзяць уборку смецця ў падвоеным аб'ёме.
Журналістка «Аршанскай газеты» пабывала на вуліцы Осіпенкі, 1-й і 2-й Лейтэнантскай, а таксама ў прылеглых завулках і паглядзела, як ідзе уборка цвёрдых камунальных адходаў. Работы працягнуцца і заўтра. У наступныя дні камунальнікі адновяць працу па вывазу смецця па графіку.
Альга ТИХОНОВА.
Фота аўтара.