Оршанская гарадская стаматалагічная паліклініка адзначыла 50‑гадовы юбілей

У Оршанскім раённым цэнтры культуры «Перамога» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю з дня ўтварэння гарадской стаматалагічнай паліклінікі.

Перад пачаткам канцэрта госці змоглі пагрузіцца ў атмасферу свята ўжо ў фае ўстановы культуры. Там была аформлена яркая тэматычная фотазона, прысвечаная юбілею. Стыльныя дэкарацыі, сімволіка ўстановы, святочныя элементы і старанна прадуманае афармленне прыцягвалі ўвагу ўсіх прысутніх. 

Святочны канцэрт сабраў у зале цяперашні калектыў установы, ветэранаў галіны, а таксама прадстаўнікоў органаў улады і аховы здароўя. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі намеснік старшыні Оршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Андрэй Какойчанка, намеснік галоўнага ўрача Оршанскай цэнтральнай паліклінікі Любоў Руммо, намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскай стаматалагічнай клінікі «Універсітэцкая клініка», намеснік галоўнага стаматолага Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Андрэй Матвееў, галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага стаматалагічнага цэнтра і галоўны внештатны стаматолаг вобласці Алег Богінскі, старшыня прафсаюзнага камітэта УЗ «ОЦП» Яна Халецкая, старшы благачынны цэркваў Оршанскага акругі протаіерэй Валерый Серка і загадчык аддзялення павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Оршанскага медыцынскага каледжа Альга Горнак. 

З словамі цёплага віншавання і шчырай павагі да калектыву ўстановы выступіла Анастасія Прокофьева.

– 50-гадовы шлях паліклінікі – гэта гісторыя людзей, якія штодня даруюць пацыентам здароўе і ўпэўненасць, укладаючы ў сваю працу майстэрства, клопат і душу. Ваш труд – гэта труд неабыякавых людзей, прафесіяналаў, якія стаяць на варце здароўя жыхароў нашага раёна. Дзякуючы вам стаматалагічная дапамога становіцца даступнай, сучаснай і якаснай. Ад усёй душы жадаю вашаму калектыву далейшага развіцця, прафесійных перамог, моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай кожны новы дзень прыносіць вам падзяку пацыентаў і адчуванне задавальнення ад зробленай працы. 

Адзін з ключавых момантаў святочнай праграмы стаў уручэнне грамат і падзяк лепшым супрацоўнікам стаматалагічнай паліклінікі. Работнікаў адзначалі за высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе, шматгадовую добрасумленную працу і ўклад у развіццё стаматалагічнай службы рэгіёна. 

Святочны канцэрт завяршыўся выступленнямі творчыя калектываў Оршанскага рэгіёна.

Віктар СОСНОЎСКІ. Фота аўтара. 

www.orshanka.by