Аршанская гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі (БРСМ), у Год аблагоджвання, а таксама ў рамках мерапрыемстваў па наведзенню парадку на зямлі, правялі акцыю

Аршанская гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Беларуским рэспубліканскім саюзам моладзі (БРСМ), у Год добраўпарадкавання, а таксама ў рамках мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, правялі акцыю па ачышчэнні тэрыторыі і ліквідацыі несанкцыянаванай сметніцы, размешчанай на землях г. Аршы.

Данная тэрыторыя прадстаўляла сабой месца складзіравання як бытавых адходаў, так і буйнага смецця, што стварала пагрозу забруджвання навакольнага асяроддзя.

Мэтай акцыі была ліквідацыя несанкцыянаванай сметніцы, павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва і прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы несанкцыянаванага размяшчэння адходаў.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі ажыццявілі збор, сартаванне і вываз адходаў, уключаючы буйное смецце, на спецыялізаваны палігон для ўтылізацыі. Акцыя дазволіла не толькі ачысціць тэрыторыю ад смецця, але і прадэманстраваць эфектыўнасць сумесных намаганняў дзяржаўных органаў і грамадскасці ў вырашэнні экалагічных праблем.

Аршанская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выказвае падзяку БРСМ за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства. Інспекцыя нагадвае аб недапушчальнасці несанкцыянаванага размяшчэння адходаў  і заклікае жыхароў г. Аршы выконваць правілы добраўпарадкавання, выкарыстоўваць спецыяльна адведзеныя месцы для збору смецця  і паведамляць аб фактах незаконнага складзіравання адходаў.