Оршанка выиграла соревнования после тяжелой травмы

Оршанка выйграла спаборніцтвы пасля цяжкай траўмы

Вось ужо некалькі гадоў у Оршы на базе Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерва па грэбных відах спорту хлопцы асвойваюць грэблю на байдарках і каноэ. Сярод іх — мэтанакіраваная Анна Зыленкова, якая, нягледзячы на юны ўзрост, ужо дасягнула сур'ёзных поспехаў.

Анна нарадзілася ў Оршы. У 2019 годзе прыйшла ў грэблю і з таго часу ўпарта трэніруецца. Ужо ў 2022 годзе яе ўключылі ў спіс склад зборнай Беларусі па грэблі на байдарках і каноэ.

Шлях да перамог не заўсёды быў гладкім. У лютым гэтага года Аня атрымала сур'ёзную траўму — пералом нагі ў трох месцах. Пасля аперацыі ў Віцебску і рэабілітацыі ў Оршанскім спартыўным дыспансеры яна змагла не толькі вярнуцца ў строй, але і паказаць выдатныя вынікі. На Рэспубліканскай спартакіядзе ДЮСШ у Мінску, дзе сабраліся 33 каманды, Анна заваявала бронзу і срэбра, а яе ўклад дапамог камандзе заняць трэцяе месца ў агульным заліку.

Але для яе трэнера – настаўніка першай катэгорыі Андрэя Салтанова важна не толькі спартыўнае майстэрства. Ён дапамагае сваім выхаванцам развіваць характар, вучыць пераадольваць цяжкасці і верыць у сябе. Анна — яркі прыклад таго, як настойлівасць і падтрымка настаўніка прыводзяць да высокіх вынікаў.

Цяпер Аня працягвае трэніроўкі і ставіць перад сабой новыя мэты. Яе гісторыя натхняе юных спартсменаў Оршы, даказваючы: нават пасля сур'ёзных выпрабаванняў можна вярнуцца да любімага занятку і дасягнуць поспеху!Аліна КОВАЛЬКОВА,
студэнтка 1 курса факультэта журналістыкі БГУ.
Фота аўтара.

www.orshanka.by