Орша́нка стала прызёрам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»
У Віцебску на базе абласнога палаца дзяцей і моладзі адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Лідар года».
У ім прынялі ўдзел старшакласнікі – лідары дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання з 15 рэгіёнаў Віцебскай вобласці, якія сталі пераможцамі раённых этапаў конкурсу. Аршанскі раён у конкурсе прадставіла вучаніца гімназіі № 1 імя Г. В. Семёнава Соф'я Дорошкава.
Удзельнікі павінны былі прадставіць сябе ў двух этапах: конкурс візітак і прэзентацыя рэалізаванага праекта, у якіх яны прымалі непасрэдны ўдзел.
Па выніках двух конкурсаў былі выбраны лідары. Дыпломам I ступені ўзнагародзілі вучаніцу сярэдняй школы № 1 г. Докшыцы Рэнату Каляго. Аршанка Соф'я Дорошкава заняла паважнае II месца. Варта таксама адзначыць, што яе праект «Гайд па стварэнні СМІ ў навучальных установах» быў адзначаны як самы лепшы, за што Соф'я атрымала спецыяльны прыз ад рэдакцыі газеты «Віцебскія навіны». III месца паміж сабой падзялілі вучань сярэдняй школы № 4 г. Паставы імя В. Ф. Фронтава Захар Канаж і вучань Заслоновскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Егор Козлоўскі.
– Для мяне было вялікай гонар прадстаўляць сваю гімназію і Аршанскі раён у цэлым на абласным узроўні, – падзялілася сваімі ўражаннямі Соф'я Дорошкава. – Падрыхтоўка да конкурсу была працяглай, але захапляльнай. У конкурсе візітак я не толькі расказала пра свае дасягненні, але і паказала, якім павінен быць сапраўдны лідар: упэўненым у сабе, рашучым, камунікабельным, энергічным. Але маёй асноўнай мэтай было прадставіць на ўсю Віцебскую вобласць свой праект «Гайд па развіцці СМІ ў навучальных установах». Думаю, у мяне гэта атрымалася.
Е. РУДЗЕНКА,
настаўнік гімназіі № 1 імя Г. В. Семёнава.