Оршанка Аліна Кураленка стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу ад Мінспорта
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў «Жыві спортам» Міністэрства спорту і турызму. У тройцы пераможцаў – аршанка Аліна Кураленка.
Конкурс праводзіўся для фармавання пазітыўнага іміджу спорту ў маладзёжным асяроддзі і стымулявання фізічнай актыўнасці. З больш чым 200 прадстаўленых работ былі выбраны 15 лепшых відэаролікаў, якія ярка прапагандуюць заняткі спортам і здаровы лад жыцця сярод моладзі, адзначылі ў Мінспорта. Праз галасаванне ў сацыяльных сетках былі выбраны пяць, з якіх конкурсным журы Міністэрства спорту і турызму вызначана тройка пераможцаў.
У сваім кароткім роліку Аліна паказала яркія моманты спаборніцтваў у каледжы, спартыўных гульняў, дапоўніла матывуючым тэкстам і дынамічнай музыкай.
Дзяўчына вучыць на трэцім курсе па спецыяльнасці «сястрынскае справа». Актыўна займаецца спортам і валанцёрствам, творчымі праектамі, робіць медыякантэнт. Занімала прызавыя месцы на спаборніцтвах па валейболе ў рамках раённай круглагоднай спартакіяды і раённым першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнцаў.
З прыемнай місіяй павіншаваць навучэнку Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Аліну Кураленка прыйшлі намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Шкір'янаў і начальнік аддзела спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Снежана Брюзгіна. Дзяўчыне ўручылі дыплом пераможцы і каштоўныя падарункі ад Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.