Аршанец стаў ахвярай махляроў і страціў больш за 40 000 рублёў
Оршанец стаў ахвярай ашуканцаў і страціў больш за 40 000 рублёў.
У Оршы 36-гадовы рабочы аднаго з сельгасаў прадпрыемстваў у адной з сацыяльных сетак наткнуўся на рэкламную прапанову аб выгадным укладзе грашовых сродкаў. Перайшоўшы па спасылцы, ён запоўніў анкету, дзе ўказаў свае асабістыя дадзеныя. Сразу пасля гэтага ў мэсенджары з ім звязаўся «спецыяліст» па трэйдынгу і хутка ўвёў у курс справы «пачынаючага інвестара». Оршанец зацікавіўся і вырашыў паспрабаваць удачу.
Мужчына аформіў два крэдыты, узяў у доўг значную суму і перадаў на ўказаны ашуканцамі рахунак больш за 26 000 рублёў. Затым пад прадлогам аплаты розных пошлінаў і падаткаў і для вываду заробленых грашовых сродкаў оршанца пераканалі перадаць яшчэ больш за 10 000 рублёў. Да моманту, калі малады чалавек усвядоміў, што яго абманваюць, ён ужо перадаў аферыстам больш за 40 000 рублёў.
Мужчына звярнуўся ў міліцыю. Па факце ашуканства, здзейсненага ў буйным памеры, ўзбуджана крымінальная справа.
Слід памятаць, што схемы ў ашуканцаў прыкладна аднолькавыя:
- абяцаюць высокі даход за кароткі тэрмін;
- настаюць на неадкладным пералічэнні грошай;
- требуюць доступ да асабістага рахунку, электроннага кашалька або карты;
- дзейнічаюць ад імя вядомых банкаў і інвесткампаній, але да іх не маюць ніякага дачынення;
- рекомендуюць усталяваць староннія прыкладанні;
- настаюць на атрыманні пазыкаў, каб працягнуць інвеставаць;
- як правіла, сайт фэйкавай біржы выкананы непрафесійна, але на першы погляд яго складана адрозніць ад арыгінальнага сайта кампаніі.
Сачыце за элементарнымі правіламі бяспекі:
- не пералічвайце грошы незнаёмцам;
- пры найменшым падазрэнні на спробу ашуканства спыняйце размову або перапіску;
- трымаеце ў сакрэце дадзеныя карты, не паведамляйце коды з СМС і пуш-апавяшчэнняў;
- работнікі банка ніколі не будуць настаіць на хуткім папаўненні рахунку;
- правярайце і пераправярайце інфармацыю пра банк і брокера (яна ёсць на афіцыйных сайтах банкаўскіх устаноў).
УДВ Оршанскага райвыканкама.