Оршанец Нікіта Лузгін – лепшы малады спецыяліст Віцебскай вобласці
Вызначаны пераможца абласнога конкурсу прафесійна-творчага майстэрства «Малады спецыяліст – 2025» сярод устаноў аховы здароўя Віцебскай вобласці.
За ганаровае званне змагаліся 17 маладых спецыялістаў розных медыцынскіх прафесій з Глыбокага, Гарадка, Аршы, Полацка, Лепеля, Новалукомля, Наваполацка і Віцебска, якія прыйшлі на свае першыя працоўныя месцы ў 2024 і 2025 гадах.
Масштабнае мерапрыемства было арганізавана Віцебскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і галоўным упраўленнем па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама. Конкурсная праграма складалася з двух этапаў: візіткі «Я – малады спецыяліст!» і інтэлектуальнай гульні «Брэйк-рынг».
Па выніках конкурсу кубак і дыплом пераможцы заваяваў загадчык Андрэеўшчынскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Нікіта Лузгін. На сцэне з Нікітай выступалі не толькі маладыя спецыялісты, але і вопытныя лекары: Алег Карпека, Аляксандр Скварцоў, Павел Капітонаў, Генадзь Дроздаў.
Калектыўная падтрымка, узаемадапамога, адзінства дапамаглі камандзе Аршанскай цэнтральнай паліклінікі стаць першымі!
Я. ХАЛЕЦКАЯ,
старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Аршанскай цэнтральнай паліклінікі.